Праваслаўны баль зноў у модзе

Размещено Мар 30, 2013 в НОВОСТИ, проекты Светоча, Фото и видео бала | Комментарии (0)

Праваслаўны баль зноў у модзе

Опубликовано 17.03.2013

Першы маладзёжны праваслаўны баль «Сретение-2013» прайшоў у Палацы культуры Маладзечна. Ідэя яго правядзення належыць кіраўніку духоўна-патрыятычнага аб’яднання «Светач» Ларысе Сысун. У арганізацыі свята прыняў удзел і мясцовы дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага». 

 — Правілы баляў, у якіх удзельнічалі нашы продкі, распрацоўваліся з улікам духоўных традыцый беларускага народа, — адзначыў ва ўступным слове кандыдат багаслоўя іерэй Яўгеній Саўчук. – Танцы, якія раней практыкаваліся ў беларускіх вёсках, гарадах і мястэчках, былі чыстыя і цнатлівыя. Таму гэты баль можна разглядаць як спробу адрадзіць традыцыі танцавальнай культуры нашай краіны, як альтэрнатыву сучасным дыскатэкам.

І сапраўды, на сцэне сваё майстэрства паказалі лепшыя танцавальныя калектывы горада — навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў, выхаванцы Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната №2, удзельнікі эстраднай студыі «Жывы гук» і студыі бальнага танца «Каскад», ансамбля «Белыя крылы», танцавальна-спартыўнага клуба «Віртуоз» Дома культуры чыгуначнікаў, а таксама ўзорнага калектыву танцавальнага клуба «Грацыя» гімназіі №10.
На свяце выступілі лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў вакалістаў спявак Уладзімір Александровіч, выканаўцы аўтарскай песні Таццяна Беланогая і Алеся Кузняцова, музыкант Вольга Воінская.

Алег Бяганскі

http://www.mgazeta.by/index.php?option=com_content&view=article&id=2988:2013-03-15-13-03-29&catid=102:2010-01-20-12-36-41&Itemid=492

(42)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели