ВЫСТАВУ ВЫШЫЎКІ «АДКРЫЦЦЁ СВЯТОЙ ПРЫГАЖОСЦІ» МОЖНА ЎБАЧЫЦЬ У МАЛАДЗЕЧНЕ

Размещено Мар 19, 2014 в НОВОСТИ | Комментарии (0)

ВЫСТАВУ ВЫШЫЎКІ «АДКРЫЦЦЁ СВЯТОЙ ПРЫГАЖОСЦІ» МОЖНА ЎБАЧЫЦЬ У МАЛАДЗЕЧНЕ

Выстава вышыўкі «Адкрыццё святой прыгажосці» у Маладзечне. Фота прадастаўлена Край.бай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Багдановіча

 
Выстава адкрылася ў зале мастацтваў Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча 6 сакавіка. Яна будзе працаваць да 6 красавіка.

Як паведаміла Край.байзагадчыца аддзела інфармацыі і абслугоўвання бібліятэкі Таццяна Закрэўская, аўтар выставы – былая мастачка Маладзечанскай фабрыкі мастацкіх вырабаў Раіса Брысюк, якая стаяла ля вытокаў стварэння на прадпрыемстве дэкаратыўнай лялькі.

«На выстаўцы прадстаўлены яе вышываныя іконы, пейзажы, нацюрморты з кветкамі, сурвэткі, рушнікі, абрусы, – зазначыла яна. – У дадатак да гэтага супрацоўнікамі аддзела мастацтваў падрыхтавана выстава кніг і часопісаў, якія раскрываюць сакрэты розных відаў рукадзелля: вышыўкі, бісерапляцення і іншых».

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Вольга НЯЎЗОРАВА
Фота прадастаўлена Край.бай супрацоўнікамі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча

http://kraj.by/molodechno/news/kultura/-vistavu-vishiuki-adkritstsyo-svyatoy-prigagostsi-mogna-ubachits-u-maladzechne-fota-2014-03-13

(32)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели