Гуныновiч (Гуринович) Мікалай Мацвеевіч

Размещено Сен 6, 2014 в История края, Репрессированные священнослужители | Комментарии (0)

Гуныновiч (Гуринович) Мікалай Мацвеевіч

7.9.1908, мяст. Ілья Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 8.2.1981, святар.

Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1929), багаслоўскі ф-т Варшаўскага ун-та (1934). Магістр багаслоўя (1937). 29.9.1933 ажаніўся з Зінаідай Аляксандраўнай Бажко (н. ў 1912). 6.11.1933 епіскапам Савам (Саветавым) рукапаложаны ў дыякана, 11.2.1934 у святара Мікалаеўскай акадэмічнай царквы ў Варшаве. 6.3.1934 прызначаны настаяцелем місіянерскага прыходу в. Голя Варшаўска-Холмскай епархіі, цяпер тэрыторыя Польшчы. З 12.12.1934 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Охава, цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. З 12.2.1936 — Раства-Багародзіцкага храма в. Вяляцічы, цяпер Пінскі р-н. У 1937—39 настаўнік дзяржаўных гімназіі і ліцэя ў Пружанах Брэсцкай вобл., другі святар Пружанскага Аляксандра-Неўскага сабора. 15.1.1940 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Панцеляіманам (Ражноўскім) прызначаны настаяцелем аб’яднанага Груздава-Палачана-Хожаўскага, цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Архіепіскапам Філафеем (Нарко) узнагароджаны камілаўкай (1943). Арыштаваны 12.1.1945. Асуджаны 30.4.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і антысавецкую дзейнасць» дa 20 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 10.1.1956. 14.2.1956 прызначаны настаяцелем Мікалаеўскай царквы в. Цялуша Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл., 31.7.1956 — Свята-Троіцкага храма ў Хоцімску Магілёўскай вобл., 10.10.1958 — Свята-Троіцкай царквы ў Быхаве Магілёўскай вобл., 8.12.1958 у Сцяфанаўскім храме ў Котласе Архангельскай вобл., Расія. Патрыярхам Аляксіем І узнагароджаны нагрудным крыжам (1956). З 4.2.1960 другі святар Раства-Багародзіцкай царквы ў г. Боўхава Арлоўскай вобл. У 1962—64 настаяцель Уваскрасенскага храма ў Чыце, Расія, у  1971—79 служыў у Свята-Васільеўскім храме Бранскай вобл. З  крас. 1979 на пенсіі. У ноч з 7 на 8 лют. 1981 згарэў разам з жонкай у сваім доме ў  мяст. Касцюковічы Магілёўскай вобл. Рэабілітаваны 21.5.1965 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Г. № 19220-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 209.

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I
Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова

http://www.marakou.by/ru/davedniki/represavanyya-pravaslaynyya/tom-i/index_21785.html

…………………………….

Протоиерей Николай Гуринович.  С 12.12. 1934 года настоятель храма Рождества Пресвятой Богородицы села Охово Пинского района; с 12.02.1936 года храма Рождества Пресвятой Богородицы села Велятичи Пинского района. Перед арестом служил в Молодечненском районе Минской области. Осужден 30.04.1945 года к 20 годам ИТК и 5 годам лишения прав с конфискацией имущества. Освобожден 10.01.1956 года и продолжал служение. Умер в 1981 году.

 pinskeparh.by/images/Sinodik.docx

(117)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели