День православной книги (2017г.)

Размещено Мар 6, 2017 в НОВОСТИ, Фото | Комментарии (0)

День православной книги (2017г.)

У Палацы культуры 6 сакавіка адбыўся Дзень праваслаўнай кнігі пад дэвізам «500 год Бібліі Францыска Скарыны: ад святых Кірыла і Мяфодзія да нашых дзён».

У выставачным фае працавала выстаўка рэдкіх рукапісных і старажытнадрукаваных кніг, анцімінсаў са збору царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі, кніг з фондаў Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы і іншых праваслаўных выдавецтваў краіны.

У малой зале адбылася ўрачыстая частка. З прывітальным словам выступіў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел. Навукова-гістарычны экскурс: «Слова Божае для людзей – скрозь вякі да нашых дзён» правёў дацэнт Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдат багаслоўя, протаіерэй Георгій Сакалоў. Завершыў мерапрыемства канцэрт з удзелам царкоўных хораў і творчых калектываў г.Маладзечна.

У рамках мерапрыемства прайшла акцыя «Добрае сэрца» ў падтрымку 12-гадовай Віялеты Банковіч — дзіцяці з цяжкім генетычным захворваннем. У фае Палаца была арганізавана невялікая выстава малюнкаў Віялеты.

(измененный текст из «Молодечненской газеты»)

(23)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели