«Светоч»

Духовно-патриотическое объединение «Светоч»

Дворца культуры г.Молодечно

Л. И. Сысун символ2

 

 2007г. – создание объединения

 

Руководитель – Лариса Ивановна Сысун

 33_1

Мэты і задачы

Духоўна-патрыятычнае аб”яднанне “Светач” прызвана садзейнічаць развіццю грамадскай і сацыяльнай актыўнасці людзей, задавальняць іх інтарэсы ў сферы вольнага часу, фарміраваць здаровы лад жыцця на вечных каштоўнасцях Свяшчэннага пісання. Выхоўваць пачуццё любові да сваёй Радзімы, яе прыроды, айчыннай гісторыі.

— праз розныя формы культурна-асветніцкай дзейнасці далучаць дарослых людзей і моладзь да ведаў Свяшчэннага пісання.

— забяспечваць цікавы і змястоўны адпачынак праз формы сумеснай духоўна-асветніцкай і грамадскай дзейнасці: вандроўкі па святых месцах, экалагічныя праекты,  вечары і літаратурна-музычныя кампазіцыі, рознага роду конкурсы, арганізацыю сустрэч з святарамі, дзеячамі культуры і мастацтва, якія нясуць у сваёй дзейнасці свет духоўнасці, дабрыні, міласэрнасці;

— дапамагаць рэалізоўваць здольнасці ўдзельнікаў клуба, раскрываць творчы і інтэлектуальны патэнцыял, асвятляць дзейнасць клубнага аб’яднання ў сродках масавай інфармацыі.

 

 

 

…………………………………………………………

 

Адна у нашай “Светачы” задача,

Любоў да Бога і Радзімы  — не іначай.

Самім вучыцца, быць за прыклад, прасвятляць,

Свяціці і промнямі сваімі саграваць.

This slideshow requires JavaScript.

Ісці туды, дзе ў гэтым ёсць патрэба,

У прытулкі  сацыяльныя, да хворых,

Дзяліцца ведамі, цяплом, духоўным хлебам,

Не разгубіцца ў жыццёвым моры.

This slideshow requires JavaScript.

Канцэрты ладзіць, вечарыны землякам,

Выхоўваць лепшыя пачуцці , патрыётаў,

І І будаваць у душах светлы Храм

Мастацкім словам і высокай нотай.

This slideshow requires JavaScript.

Моладзь, дзеці задаюць тут добры тон,

Запальваюць энергіяй станоўчай,

Святлом любові напаўняюць Божы дом,

І ў Палац не для забавы крочаць.

This slideshow requires JavaScript.

А каб дзяліцца радасцю адкрыццяў,

Быць са Хрыстом і крочыць за Хрыстом,

Каб не ахвярай чалавечых жыццяў

Была планета – наш агульны дом.

This slideshow requires JavaScript.

А моладзь абірала светлы шлях

І пад дэвізам пазітыўным – “Время жіть!”,

Збірала скарб духоўны і пасаг,

Не разгубляла здольнасці тварыць. І будавала храмы на Зямлі,

У якіх маліцца іх бацькам, і дзецям, унукам,

Каб ужывалі і ніколі не звялі

Бацькоўскія традыцыі, навуку.

This slideshow requires JavaScript.

І славілі Усявышняга ў Храмах,

І неслі слова Божае ў Палацах,

І прывучалі да навукі  таты, мамы,

А пастыры ўсіх нас – граху баяцца.

This slideshow requires JavaScript.

Для моладзі шляхі ўсе адкрыты,

І лёгкі абірае несвядомы,

Бо ісціна галоўная сакрыта

У словах простых: “Богу ўсё вядома”.

This slideshow requires JavaScript.

 

Няхай жа светлым, доўгім будзе шлях

Усіх, хто з Богам з моладу сябруе,

Мы дома – на Зямлі, а не ў гасцях,

А лествіца на неба нас уратуе.

This slideshow requires JavaScript.

Няхай жа светач наш надзеі не згасае

І пад Хрыста харугвы ўсіх збірае.

 

…………………………………………………………

 

ГІМН  “Светачы”

 

Над смутаю жыццёвай прозы,

Над чарадой будзённых спраў,

На нас глядзіць Іісуса позірк,

Які надзею людзям даў.

Прыпеў:

Свяці,  наш “Светач” , не згасай

І сваім полымем вясновым,

Ты сэрцы іншых сагравай —

Любоўю шчыраю Хрыстовай.

 

У родным краі ёсць крыніцы

І незлічона раўчукоў,

Дзе найсмачнейшая вадзіца

Ад родных ніваў, каранёў.

Прыпеў:

І горыч бедаў,  слодыч веры,

І ўкрыжаваны Уваскрос,

І там, дзе Богу больш даверу,

Там шчаслівей краіны лёс.

 

Прыпеў:

Даверу праведным вачам,

А неба зорам  і каханым,

Мы ў душы будуем Храм,

У “Светачы” нам Богам даным

 

Прыпеў:

Свяці, наш “Светач”, не згасай

І сваім полымям вясновым,

Ты сэрцы іншых сагравай,

Любоўю шчыраю Хрыстовай

(578)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели