Стецюк Михаил

Михаил Стецюкмихаил стецюк

иерей

тел.: +375-29-250-19-19  

 

настоятель  церкви Введения во храм Пресвятой Богородицы д. Раевка.

 

также настоятель церкви  вмч. Георгия Победоносца пос.Партизанский

 

Родился 17.01.1978г.

 

Светское образование:  школа №196 г.Минск (в 1993г.)

 

Награды

Право ношения наперсного креста — 10 июня 2013г. (http://www.church.by/ru/node/1049)

 

 

СЛУЖЕНИЕ:

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

 (http://vialejka.info/4903-asvyacl-maglu.html)

 

Сёння вясковыя могілкі наведалі праваслаўны святар, мясцовыя жыхары, неабыякавыя грамадзяне. Перад гэтым на адноўленным надмагіллі з’явіўся крыж і пліта з імёнамі загінулых. 

 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

 

Да магілы нявінназакатаваных бандытамі ў 1942 годзе сабралася каля трох дзесяткаў чалавек. Сярод якіх былі як мясцовыя жыхары так і тыя, чые карані ідуць з гэтай вёскі. Таксама прыехалі вялейскія сябры Таварыства Аховы Помнікаў і выдання ВОЛАТ.

 

На пахаванні, замест састарэлага за паўстагоддзе помніка, была заліта надмагільная бетонная пліта, усталяваны двухмятровы праваслаўны крыж з нержавеючай трубы. Да крыжа прымацавалі гранітную пліту з прозвішчамі пахаваных жыхароў. Каля крыжа ўсталявалі інфармацыйны стэнд на якім распавядаецца іх гібель. 

Распачаў сустрэчу Алесь Раткевіч, непасрэдны ўдзельнік і каардэнатар аднаўленчых работ. Тэкст яго прамовы чытайце цалкам ніжэй. 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

Алесь Раткевіч

 

Прысутныя ўсклалі кветкі на брацкую магілу і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць па загінулым.

 
Свяшчэннікам Міхаілам Стэцюком быў праведзены малебен па загінулым і асвяшчэнне адноўленай брацкай магілы. Пасля, айцец Міхаіл выступіў з заклікам да прымірэння, прызваў і на далей працягваць падобныя работы па ушанаванні памяці продкаў, як мага больш далучаць да гэтага сваіх нашчадкаў, прывіваць ім веру і любоў да Бога і да свайго бліжняга. Нагадаў, што могілкі гэта апошняе прыстанішча чалавека, якое не павінна быць засмечаным, а мець прыстойны выгляд.

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

  

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

 

 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА) 

 

 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

  

Айцец Міхаіл наведаў так сама і другую магілку з загінуўшымі ад рук фашыстаў, у якой пахаваны пяць чалавек. На гэтым сустрэча скончылася. Сыходзілі з могілак усе з цяжкімі думкамі пра трагічны лёс сваіх продкаў. Прайшла гаворка аб тым, каб сустрэчы такія сталі традыцыйнымі. Думаецца што так яно і будзе.

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА) 

 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА) 

 

Прамова Алеся Раткевіча:

 

«Добры ўсім дзень. Спачатку хачу падзякаваць усім хто знайшоў час і прыйшоў сюды, вось да гэтай магілкі каб разам з усімі памянуць і ўшанаваць памяць тых хто тут пахавны. А таксама хачу адразу падзякаваць усім тым хто падтрымаў маю прапанову і прыняў непасрэдны ўдзел у аднаўленні як самой магілкі так і вяртанне з забыцця прозвішчаў нявінназагінулых людзей. Гэта сям’я Наўмовічаў, Шахрай Анатоль, Барысевіч Уладзімір. Прачытаўшы ў друку пра лёс гэтых загінулых людзей, пажадалі прыняць добраахвотны ўдзел па ўшанаванні іх памяці, індывідуальныя прадпрымальнікі Паплаўскія з Краснага, а так сама жыхары Маладзечна – Мікалай Квяткоўскі і Генадзь Шурпік, і яшчэ Зянько Валеры з Мінска. Вялікі ім дзякуй за іх неабыякавасць да гістарычнага мінулага нашага краю.

 

А зараз хачу крышачку расказаць пра тое, што датычыцца менавіта вось гэтага пахавання. А расказаць ёсць шмат чаго, але разумеючы тое што ў кожнага з вас апроч гэтага мерапрыемства ёсць і іншыя справы, пастараюся быць больш канкрэтным. Усім нам вядома што гэта  магілка не звычайная. У ёй пахаваны людзі якія трагічна загінулі пад час вайны ад рук лясных бандытаў, якіх з самага пачатку вайны вельмі шмат цягалася па наваколлі. Гэтыя бандзюганы, карыстаючыся поўным безуладдзем якое існавала тут пачынаючы з чэрвеня 1941 і да вясны 43 года здзяйснялі рознага роду злачынствы супраць мірнага насельніцтва. Гэта рабаванне, гвалт дзяўчат і жанчын, забойствы цэлых сем’яў. Пра ўсё гэта доўгі час замаўчавалася і ўжо шмат што сцёрлася з памяці людской. Лічу, што такое не павінна забывацца дзеля таго каб больш падобнага не здарылася, мы і нашы нашчадкі павінны ведаць што такое вайна і што яна прыносіць толькі беды, людцкое гора, слёзы, нявінна пралітую кроў старыкоў, жанчын і дзетак. Вось тут пахаваны не ў чым не павінны дзве сям’і якіх знішчылі лясныя нелюдзі, інакш іх не назавеш. Хто гэтых людзей знішчыў, прозвішчы тых злачынцаў, скарэй за ўсё мы ўжо ніколі не даведаемся, ды і ў гэтым я ўжо не бачу не якай патрэбы. Прайшло вельмі шмат часу пасля вайны і калі хто небудзь з гэтых злачынцаў у свой час застаўся не пакараным, то ўсё адно наўрад хто з іх дажыў да цяперашняга часу. Часцяком прыходзіцца чуць ад людзей такія меркаванні, што за падобныя злачынствы тых бандзюган мала каго каралі. Магчыма яно і так, канешне ж не ўсіх, камусці ўдалося пазбегнуць заслужанай кары. Але трэба быць да канца праўдзівымі, нельга сказаць што на працягу вайны наогул адсутнічала дысцыпліна. У пачатку 43-га года, ў нашы мясціны вярнулася савецкая кіраўніцтва, НКУСаўцы і стабілізаваўся патрызанскі рух, які набыў дысцыплінаваны характар. Партызанскімі судамі немала было пакарана партызан за іх злачынствы ў адносінах да мірнага насільніцтва. Для запэўневання, хачу давясці да вас кароценькую вось такую інфармацыю з савецкага архіва:   

 

«По решению партизанских судов или по приказу партизанского командования за годы войны было расстреляно 2345 партизан, в том числе 1411 белорусов, 557 русских, 137 украинцев, 44 еврея, 47 поляков.

В числе расстрелянных были 7 командиров отрядов, 2 комиссара, 12 начальников штабов, 7 командиров рот, 49 командиров взводов.» 

 

Так што лічу будзе лепш нам усім, калі мы будзем лічыць што ў ліку вось гэтых пакараных, апынуліся і забойцы нашых вяскоўцаў, якія пахаваны вось тут. Па-гэтаму я ў першую чаргу перад сабой ставіў і стаўлю мэту адшукаць прозвішчы і імёны нявінназагінулых, вярнуць іх із забыцця. Каб мы і нашы нашчадкі  ведалі пра іх трагічны лёс і ўшаноўвалі іх памяць. Хоць і складана вяртаць із-забыцця імёны загінулых нашых продкаў, але гэтую справу рабіць патрэбна, наколькі для гэтага пакуль што ёсць хоць невялікая магчымасць .А магчымасць пакуль што існуе толькі дзякуючы ўжо нешматлікім сведкам і відавочцам тых трагічных часоў. На архівы спадзявацца няма ніякага сэнсу. Вялізная колькасць іх пасля вайны была вывезена з нашай Краіны што ў Расію, а што ў Польшчу. Царкоўныя архівы былі знішчаны большавіцкім тэрорам. Вось і на гэтых пакутнікаў не засталося а не якіх звестак. Як высветлілася, пасля звароту у Вілейскі райвыканкам з запытам пра загінулых,ч аму іх прозвішчы не трапілі ў кнігу «ПАМЯЦЬ» Вілейскага раёна? Быў атрыманы адказ,што людзі з ўказанымі прозвішчамі не то што не лічацца сярод загінулых а наогул, як мясцовыя жыхары ў дакументацыі Хаценчыцкага сельсавета, у архіве Вілейскага музея не значацца. Няма не якіх дадзеных пра гэтых загінулых і ў маладзечанскім Занальным архіве. У кнігу «ПАМЯЦЬ» трапіла толькі 34 прозвішчы (і то яны пад вялікім пытаннем) загінулых Чарвякоўцаў, а на самой справе іх налічваецца аж 55 чалавек

Вось прозвішчы загінулых якія не трапілі ў кнігу «ПАМЯЦЬ”

   САКАЛОЎКА (ЧАРВЯКІ)

1.Валовік Сцяпан (галава сям’і) 1920г.н.-1942г. ад рук бандытаў

2.Валовік Сашка (жонка)1921г.н.-1942г.

3.валовік Надзя (сястра) 1923г.н.-1942г.

4.Валовік Каця (сястра) 1924г.н.-1942г.

5.Валовік імя? (сын) 1940г.н.-1942г.

6.Валовік імя? (дочка) 1942г.н.-1942г.

7.Валовік Марылька (маці) 1880г.н.-1942г.

8.Баравік Стася (цешча) 1891г.н.-1942г.

9.Баравік імя? (сястра цешчы)1895г.н.-1942г.

10.Юшкевіч Янук 1895г.н.-1942г.

11.Іванец Кастусь 1897г.н. (суседняя в.Ляхі)-1942г.

Гэтыя людзі былі закатаваны бандытамі.

У мяне ёсць спадзяванне  што ў наступным годзе да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў, гэта магіла абавязкова набудзе афіцыйны статус «БРАЦКАЙ».  Для гэтага будуць падрыхтаваны адпаведныя дакументы.

Ёсць у нас і яшчэ адна магіла падобная гэтай, у якой пахавана 5 чалавек спаленыя жывымі ў лазні Іллюка Валовіка, фашысцкімі карнікамі ў 44-ым годзе.

1.Жукоўскі Васіль 1879г.н.

2.Цывілька Зінаіда 1859г.н.

3.Шахрай Іосіф  1866г.н.

4.НЕВЯДОМЫ    

5.НЕВЯДОМЫ  

Пахаваныя на супрацьлеглым баку гэтых  могілак,.

1.Паўловіч Мікалай г.н.?(галава сям’і) з Забар’я.-1943г.

2.Паўловіч (Шышка)Волька г.н.?(жонка) з Малявіч.-1943г.

3.Паўловіч Аляксандр Мікалаевіч 1926г.н.-1943г.

4.Паўловіч Надзея Мікалаеўна 1928г.н.-1943г.

5.Паўловіч Іван Мікалаевіч 1932г.н.-1943г.

Яны жылі на хутары, па суседству з Банэткавым, ў вярсце ад Чарвякоў, але 5 мая 1943-га былі разам з хутарам спалены фашысцкімі карнікамі. Пахаваны былі на месцы, а пасля вайны быццам бы перапахаваны на могілках у Малявічах, але магілкі іх адшукаць пакуль што так і не ўдалося. Думаецца што яны не былі перапахаваны, а спачываюць там дзе і загінулі.

Прозвішчы ўсіх вось гэтых загінулых ўдалося вярнуць із забыцця дзякуючы толькі нашым і з суседніх вёсак старажылам. Вельмі шмат інфармацыі было атрымана ад Уладзіміра Канстанцінавіча Барысевіча. Не гледзячы на свае 86 гады, ён добра памятае якія адбывалася тут падзеі не толькі пад час мінулай вайны, але  і падзеі польскага часу. Гэта паважаны ўсімі, наш вясковы старэйшына і жывая гісторыя нашага краю. Таму я хачу папрасіць менавіта яго скінуць  апошнія занавескі якія штучна першкаджаюць нам даведацца пра дакладныя прозвішчы загінулых і якія закрываюць старонку невядомай гісторыі нашага краю што размяшчаецца вось на гэтым стэндзе.”  —

  

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

  

тэкст А.Р.

фота Дз.К., І.Я.

 

………………………………….

МИТИНГ-РЕКВИЕМ В ПАМЯТЬ СОЖЖЕННЫХ ДЕРЕВЕНЬ ЛЮБЧА И БОРКИ СОСТОЯЛСЯ В ВИЛЕЙСКОМ РАЙОНЕ (ФОТО)

http://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-miting-rekviem-v-pamyat-soggennih-dereven-lyubcha-i-borki-sostoyalsya-v-vileyskom-rayone-foto-2013-05-11

По данным Вилейского краеведческого музея, во время Великой Отечественной войны фашисты сожгли на Вилейщине 46 деревень, некоторые из них – с мирным населением. Сегодня на карте района нет: Клюево, Рябцово, Яново, Борки и Любча.

«5 мая 1943 году немцы сожгли 23 двора и 95 мирных жителей деревни Любча, 21 двор и 98 жителей деревни Борки», – рассказала старший научный сотрудник Вилейского краеведческого музея Ольга Колосова.

Единственная выжившая жительница деревни Борки – Фаина Анасович, 1931 года рождения. Сегодня женщина живет в деревне Рабунь. «Это было страшно, нет слов, чтобы передать», – вспоминала она о тех событиях.

Изображение 10

Во время митинга, который проходил 7 мая на мемориале Борки и Любча, декан Вилейского деканата Александр Барило и настоятель прихода храма Георгия Победоносца Минской епархии Белорусской православной церкви в поселке Партизанский иерей Михаил Стецюк провели богослужение у обелиска с именами сожженных жителей.

Изображение 1

Изображение 2

Память погибших мирных жителей почтили минутой молчания. После этого участники митинга возложили цветы к установленным мемориальным плитам на месте сожженных дворов в Любче, у обелисков в обеих деревнях, а также в Любче – к местам, где были сожжены мужчины и женщины с детьми. Сейчас там установлены памятные знаки.

Мемориальная плита, установленная на месте сожженного двора в Любче

Изображение 11

Изображение 13

Обелиск в деревне Борки

Изображение 12

Изображение 5

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 6

В митинге-реквиеме в память деревень Любча и Борки, сожженных немцами, приняли участие представители местной власти, узники концлагерей и воины-интернационалисты, учащиеся Хотенчицкой школы и Ильянской школы имени Адама Гримотя, гимназии №2 в Вилейке.

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 7

Изображение 14

Организаторами митинга выступили Вилейский районный Совет депутатов, отделы культуры и образования райисполкома, сельские Советы и Вилейский краеведческий музей.

Юлия ЛАХВИЧ
Фото автора

(442)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели