Насекайло Ісідор Львовіч

Размещено Сен 6, 2014 в История края, Репрессированные священнослужители | Комментарии (0)

Насекайло Ісідор Львовіч

[14.2.1884, Вілейскі пав. Віленскай губ. — 23.3.1967], мітрафорны протаіерэй, бацька протаіерэя Мінскай епархіі Яўгенія Насекайлы.

З 10.9.1906 настаўнік прыходскай школы пры Спаса-Праабражэнскай царкве ў в. Даўбені Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў дыякана (13.3.1911), іерэя (20.3.1911). Прызначаны настаяцелем Даўбеніцкай царквы. З 1923 служыў у Свята-Троіцкім храме в. Маркава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. З 1939 у Пакроўскай царкве в. Ласіца Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. З 1944 настаяцель Мікалаеўскага храма ў Паставах (цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.), благачынны цэркваў Пастаўскай акругі. У 1948 абараняў царкву ад закрыцця і перадачы пад дом культуры, за што і быў арыштаваны супрацоўнікамі МДБ ў навагоднюю ноч з 31.12.1948 на 1.1.1949. Вызвалены датэрмінова 30.8.1954. Паводле некаторых звестак, у 1930-я г. рэпрэсаваны сваякі Н.

Жонка святара Ірына Нікіфараўна (н. ў 1894) жыла ў Вілейцы Мінскай вобл., у другой палове 1970-х г. пераехала ў Талін.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.

 

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II
Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова

http://www.marakou.by/ru/davedniki/sviashchenniki_tom2/tom-ii/index_25927.html

(131)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели