Царква Праабражэньня Гасподняга ў Насілава — колішні ўніяцкі храм у Насілаве, заснаваны ў 1765 г., разбураны пасьля 1914 г. Знаходзілася недалёка ад вясковых могілак.
Ляговічы, якія ў XVIII ст. валодалі Насілавам, ў 1765 году пабудавалі ў мястэчку ўніяцкую. Праабражэнскую царкву. Да 1838 року царква была вуніяцкай. З захопам Расейскай імпэрыі тэрыторіі былога Вялікага Княства Літоўскага, асабліва з 30-ых гг. XIX ст., пачынаецца татальная русіфікацыя беларусаў. Небясьпечнай перашкодай на шляху расеізацыі беларусаў зьяўлялася менавіта Ўніяцкая царква, якая вылучала іх сярод палякаў і расейцаў. Грэка-каталікі складалі каля 80% беларускіх хрысьціянаў, не выключэньнем было і Насілава. Яшчэ за кіраваньнем Кацярыны II у праваслаўе расейскага ўзору прымусова перавялі блізу паўмільёна беларусаў. Адначасна ішла апрацоўка грэцка-каталіцкіх герархаў, частка якіх у выніку перайшла на службу царызму. Уводзілася расейскую мову ў духоўных сэмінарыях і царкоўных справаздачах. Сьвятары атрымалі загад спраўляць набажэнства паводле службоўнікаў, прысланых з Масквы. З уніяцкіх сьвятыняў выкідалі бакавыя алтары, ламалі арганы. Нязгодных судзілі як царкоўных і дзяржаўных злачынцаў. У 1838 годзе Насілаўская ўніяцкая Царква Праабражэньня Гасподняга была гвалтоўна перароблена ў праваслаўную. Пратэстуючы супраць гэтай пастановы, частка ўніятаў перашла ў каталіцтва. Новая праваслаўная царква адносілася да Віленскай япархіі.
Падчас ці пасьля Першай Сусьветнай вайны, Насілаўская царква была страчана.
(146)
Свежие комментарии