
Протаіерэй Мікалай Даніілавіч Каткоўскі
6.12.1895 — 27.11.1970
Нарадзіўся 6.12.1895 года ў в.Міхайлаўшчына Ашмянскага павета ў сям’і псаломшчыка.
1910 — закончыў Віленскае духоўнае вучылішча.
1912 — закончыў 2 курсы Літоўскай духоўнай семінарыі.
1913 — 1923 — псаломшчык Свята-Троіцкай царквы м.Лебедзева Вілейскага павета.
1922 — закончыў 5 і 6 курсы Віленскай духоўнай семінарыі.
1924 — рукапаложаны ў сан дыякана.
1924 — дыякан Свята-Троіцкай царквы м.Лебедзева Вілейскага павета.
1924 — рукапаложаны ў сан сьвятара ў Вільні.
1924 — 1925-настаяцель Пакроўскай царквы с.Мыта Лідскага павета.
1925 — 1931 — настаяцель Ільінскай царквы в.Міхайлаўшчына Ашмянскага павета.
1931 — 1938 — настаяцель Успенскай царквы м.Рабунь Вілейскага павета.
1938 — 6.06.1963 — настаяцель Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна.
6.06.1963-прылічаны за штат.
Памёр 27.11.1970. Пахаваны каля Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна.
Узнагароды:
-набедраннік
-скуфья
-камілаўка
да 1955 — нададзены сан протаіерэя
1955 — паліца (да дня св.Пасхі).
Бацька — Данііл Савельевіч Каткоўскі 1860 -1925 Пліса.
псаломшчык — Міхайлаўшчына,Пліса.
Жонка — Васіліса Аляксандраўна 1891 — 1978 года Дзісна.
Дачка — Зінаіда Счасная 6.10.1920 — 8.01.1997г.Дзісна.
Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец -інтэрнет-даведнік “Лёсы праваслаўнага дух-ва і міран Віцебшчыны (1919-1990)”
Метрычныя кнігі Св.Параскевінскай царквы в.Пліса 1925 год.
(68)
Свежие комментарии