Церковные лавки города

От Свято-Елисаветинского женского монастыря:
1. Автовокзал. С 8-30 до 18-00. В великие праздники-начало работы не позже 11-30(после Литургии);

DSCF5712

 

2. ТЦ «Спутник» . Второй этаж у главной лестницы. С 9-00 до 18-30.

DSCF5685

 

3. ул. Волынца 12, 1 этаж. С 9-00 до 19-00.

 

  ……………

От Свято-Успенской церкви г.Молодечно:
4. — у Свято-Успенской церкви;

5. — у входа на вещевой рынок;

6. — между торговыми рядами ж/д вокзала.

  ……………

7. Универмаг(второй этаж с правого входа).

 DSCF5704п

…………………………………………………..

20.08.2010 14:23
«Маладзечанская газета»

Не хлебам адзіным…

Аднойчы да іконнай крамы, размешчанай у будынку аўтавакзала, падышоў сівы дзядок і папрасіў кніжку цікавую прадаць. Калі ж разлічваўся за яе, юнак, які стаяў побач з чабурэкам у руцэ, не прамінуў пажартаваць:
— Дзед, навошта грошы аддаеш апошнія на кніжкі? Купі лепш паесці сабе што-небудзь..
Той паглядзеў на чырванашчокага хлопца, усміхнуўся і ціха прамовіў:
— Я ж не жывёліна якая-небудзь, што толькі есці магу. Хрыстос што сказаў: не хлебам адзіным жыве чалавек.
Таму добрую кніжку ніколі не лішне прачытаць кожнаму, і табе таксама. А што тычыцца маіх грошай, якія заплаціў, не хвалюйся. Ведаю: яны будуць выкарыстаны на добрыя справы.
Гэтую гісторыю расказала мне сястра міласэрнасці Свята-Елісавецінскага манастыра Ларыса. Разам з сястрой Фацініяй яны стварылі сапраўдны куток духоўнасці ў такім, здавалася б, празаічным месцы, як аўтавакзал. Людзі тут заўсёды спяшаюцца — на аўтобус, маршрутнае таксі. І тым не менш, хоць на хвілінку спыняюцца каля іконнай крамы.
— У нас шмат чаго можна набыць, — расказвае сястра Ларыса. — Маляўнічыя календары, іконы, падсвечнікі, цікавыя кніжкі, дыскі з фільмамі для сямейнага прагляду. Але нярэдка людзі падыходзяць проста паразмаўляць пра жыццё, паслухаць слова Божае. І мы імкнёмся ўдзяліць ім як мага больш увагі. Па сутнасці, у гэтым і заключаецца наша асноўная місія.
Сёстры Ларыса і Фацінія многа расказваюць аб манастыры. Названы ў гонар святой прападобнай мучаніцы вялікай княгіні Елісаветы, ён быў заснаваны ў пасёлку Навінкі ў 1999 годзе. Асновай манастыра паслужыла аднайменнае праваслаўнае сястрынства, якое з 1996 года апякала Рэспубліканскую клінічную псіхіятрычную бальніцу і гарадскую клінічную бальніцу №2, а крыху пазней

— псіханеўралагічны інтэрнат для дарослых, дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, туберкулёзны дыспансер, размешчаныя ў Навінках. Сёстрам міласэрнасці хацелася стварыць духоўную лячэбніцу для людзей з псіхічнымі захворваннямі. Так пачалося будаўніцтва царквы ў імя святой Елісаветы. Каб сабраць фінансавыя сродкі, сёстры выйшлі са скарбонкамі на вуліцы Мінска.
Цяпер на тэрыторыі манастыра пабудавана некалькі храмаў. Усе работы па іх афармленні выконваліся братамі і сёстрамі мастацкіх майстэрань, што дзейнічаюць пры манастыры. Гэтыя майстэрні (іканапісная, швейна-вышывальная, свечачная, мастацкая, некалькі сталярных, слясарна-механічная і інш.) існуюць не толькі для вырашэння гаспадарчых патрэб манастыра, але і з мэтай дапамогі псіхічна хворым людзям знайсці сябе ў справе.

Пры манастыры працуе і выдавецтва, ёсць свая відэастудыя. А яшчэ на манастырскім падвор’і, размешчаным за 30 кіламетраў ад Навінак, у вёсцы Лысая Гара, праходзяць рэабілітацыю выкінутыя на ўзбочыну гэтага свету: былыя насельнікі вакзалаў, падвалаў, бальніц, прыёмнікаў-размеркавальнікаў, якія вырашылі пазбавіцца ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці, асобы без пэўнага месца жыхарства і тыя, хто вызваліўся з турмаў пасля працяглых тэрмінаў заключэння. Там яны жывуць пад апекай сясцёр, працуюць на ферме, на палях, у садзе і на будаўніцтве.
Спяшаюцца людзі кожны па сваіх справах. Але нягледзячы на гэта рэдка хто з пасажыраў аўтавакзала не падыдзе да іконнай крамы Свята-Елісавецінскага манастыра — нешта набыць для сябе, падаць запісачку за здароўе сваіх бліжніх ці за спачын нябожчыка або проста пастаяць хвіліну-другую, палюбавацца работамі манастырскіх майстроў, задумацца аб жыцці вечным…

cerkov_kalend

— Вось такі прыгожы каляндар я падарыла міністру з Венесуэлы, які ў маі ў складзе дэлегацыі наведваў аўтавакзал, — паведаміла сястра Фацінія.
 
(http://www.mgazeta.by/index.php?option=com_content&am..)
Вячаслаў ТАБУЛІН.

(1589)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели