Молодежный православный бал «Сретенье» в Молодечно становится традиционным (фото)

Размещено Мар 9, 2014 в проекты Светоча, Фото и видео бала | Комментарии (0)

Молодежный православный бал «Сретенье» в Молодечно становится традиционным (фото)

У Палацы культуры прайшоў другі маладзёжны праваслаўны баль «Сретение-2014». Яго ўдзельнікамі сталі як вопытныя танцоры, так і тыя, хто вывучыў усяго некалькі танцавальных па.   Антураж эпохі XIX — пачатку XX стагоддзя стваралі дэкарацыі і тэматычныя салоны.

Былі тут і распарадчык балю (кіраўнік узорнай студыі «Грацыя» гімназіі №10 Дзмітрый Хаўронін), і прынц з прынцэсай (навучэнец Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага Іван Кабыльчанка і метадыст Палаца культуры Вольга Лазар). А пачалося мерапрыемства пад неўміручую мелодыю паланэза.

З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў балю звярнуўся благачынны Маладзечанскай акругі протаіерэй Віталій Багданёнак. Ён адзначыў, што традыцыя правядзення танцавальных вечароў, якія папярэднічаюць Вялікаму посту, існуе даўно. Царква падтрымлівае такія мерапрыемствы, калі яны ўлічваюць духоўныя традыцыі беларусаў.

— Традыцыя правядзення баляў у Шатландыі, як і ў Беларусі, існуе даўно, — расказала госця свята, жыхарка горада Сэнт-Эндрус (што знаходзіцца недалёка ад Эдзінбурга, сталіцы Шатландыі) Элспет Солта. – Вельмі прыемна, што пры падрыхтоўцы і правядзенні сённяшняга мерапрыемства арганізатары асноўную ўвагу ўдзялілі прапагандзе дабрыні і міласэрнасці.

Элспет у сваім рэгіёне займаецца дабрачыннасцю, дапамагае хворым на анкалогію. У Беларусь яна прыехала ўпершыню. Да Маладзечна пабывала ў Мінску, Нясвіжы і Міры.

Арганізавалі мерапрыемства духоўна-патрыятычнае аб’яднанне «Светач» Палаца культуры, мясцовы дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага», а таксама бальныя студыі нашага горада. 

Алег БЯГАНСКІ.
Фота Святланы АЛЬФЕР.

 

http://www.mgazeta.by/kult/post/3994-molodezhnyj-pravoslavnyj-bal-sretene-v-molodechno-stanovitsja-tradicionnym-foto

(38)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели