Трашуцiн (Трашутин) Карнілій Фёдаравіч

Размещено Сен 6, 2014 в История края, Репрессированные священнослужители | Комментарии (0)

Трашуцiн (Трашутин) Карнілій Фёдаравіч

[24.9.1882, в. Глушкава Шумячыцкай вол. Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — пасля 1955].

Беларус. З сялянскай сям’і. Пасля сканчэння Глушкаўскай царкоўна-прыходскай школы (1897) працаваў у ёй настаўнікам пачатковага класа. З верас. 1898 выкладаў у царкоўна-прыходскай школе в. Панятоўка Клімавіцкага пав., цяпер Смаленская вобл. У 1899 паступіў у настаўніцкую семінарыю ў мяст. Маладзечна Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер горад Мінскай вобл. Пасля сканчэння (1903) выкладаў у народнай школе в. Гародзькі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. Скончыў Другія пастырскія курсы ў Маскве, вытрымаў экзамен на званне святара (20.2.1911). 27.2.1911 епіскапам Уладзімірам, настаяцелем Маскоўскага Спаса-Андроніеўскага (?) манастыра, рукапаложаны ў дыякана, 6.3.1911 — у іерэя. 2.7.1911 Іркуцкай духоўнай кансісторыяй прызначаны настаяцелем Георгіеўскага храма с. Броды Ніжнеўдзінскага пав. Іркуцкай губ., Расія. 22.12.1916 пераведзены ў Літоўскую епархію і накіраваны ў Пакроўскі прыход в. Гародзькі. 7.12.1918 камандзіраваны ў царкву Раства-Багародзіцы в. Малое Мажэйкава Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. 2.9.1919 прызначаны настаяцелем Мікалаеўскага храма в. Турэйск Лідскага пав., цяпер Шчучынскі р-н. 9.7.1924 пераведзены ва Успенскі прыход в. Хаценчыцы Вілейскага пав., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. З кастр. 1925 памочнік настаяцеля Ільінскай царквы ў мяст. Ілля Вілейскага пав., цяпер Вілейскі р-н. З 26.10.1925 часова кіруючы прыпісной Іосіфаўскай царквой таго ж мяст. 2.5.1928 прызначаны на пасаду адміністратара Крыжаўздзвіжанскага прыхода в. Цвеціна Дзісенскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. З 9.5.1929 другі святар Раства-Багародзіцкай царквы в. Лужкі Дзісенскага пав., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. 17.2.1932 пазбаўлены ўладамі месца як не маючы польскага грамадзянства. Служыў псаломшчыкам у Свята-Троіцкім храме в. Стары Мядзел, цяпер райцэнтр Мядзел Мінскай вобл. З 4.3.1932 настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Даўбені, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. 1.3.1934 пераведзены ў Раства-Багародзіцкі храм мяст. Турэц, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. 17.4.1934 пазбаўлены месца як палітычна нядобранадзейны. Працаваў на гаспадарцы. 24.12.1939 загадам Гродзенска-Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення прызначаны настаяцелем Дзімітрыеўскага прыхода в. Шчорсы, цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. 2.4.1940 пераведзены ў Мікалаеўскую царкву в. Нягневічы таго ж р-на. 9.2.1946 епіскапам Гродзенскім Варсанофіем (Грыневічам) прызначаны другім святаром Спаса-Праабражэнскага храма мяст. Дзярэчын, цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл., памочнік благачыннага. З 28.4.1947 памочнік Васілія Вержбаловіча, протаіерэя Мікалаеўскага храма ў Лагойску Мінскай вобл. З 5.4.1949 настаяцель Еўфрасіннеўскай царквы ў мяст. Івянец Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. Узнагароджаны набедранікам, скуф’ёй, камілаўкай (1940), нагрудным крыжам (1948). Арыштаваны 8.2.1951. Асуджаны 21.4.1951 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» дa 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Чалябінскі канцлагер МДБ (п/с 48). 3.9.1955 амнісціраваны. Пасля вызвалення вярнуўся ў Еўфрасіннеўскую царкву мяст. Івянец. Паводле ўласнага жадання пераведзены ў Курскую епархію, куды раней пераехала яго дачка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.3.1993 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Т. № 35472-с з  фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 579.

 

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II
Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова

http://www.marakou.by/ru/davedniki/sviashchenniki_tom2/tom-ii/index_26306.html

(27)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели