Патриарший Экзарх совершил чин освящения церкви в честь Рождества ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ в д. ДУБРОВО

Размещено Окт 12, 2014 в НОВОСТИ, Фото | Комментарии (0)

Патриарший Экзарх совершил чин освящения церкви в честь Рождества ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ в д. ДУБРОВО

11 октября 2014 года, в день памяти преподобных схимонаха Кирилла и схимонахини Марии, родителей преподобного Сергия Радонежского, и Собора преподобных отцов Киево-Печерских, в ближних пещерах почивающих, Патриарший Экзарх всея Беларуси митрополит Минский и Слуцкий Павел совершил чин освящения храма в честь Рождества Пресвятой Богородицы в селе Дуброво Молодечненского района и Божественную литургию в новоосвященном храме.

Его Высокопреосвященству сослужили: управляющий делами Минской Экзархии архимандрит Антоний (Доронин), благочинный Молодечненского округа протоиерей Виталий Богданёнок, настоятель храма протоиерей Иоанн Крупко и настоятель храма преподобной Евфросинии Полоцкой в городском поселке Ивенец Воложинского района протоиерей Виктор Перегудов.

За богослужением молились председатель Олехновичского сельского совета Анна Сергеевна Фурс и заместитель начальника отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи Молодечненского райисполкома Елена Марьяновна Иванько.

Богослужебные песнопения исполнил хор Покровского храма города Молодечно под управлением Анастасии Громовой.

Проповедь перед Причастием произнес благочинный Молодечненского округа протоиерей Виталий Богданёнок.

По окончании богослужения Патриарший Экзарх обратился к духовенству и прихожанам храма со словом назидания.

Church.by

http://church.by/news/patriarshij-ekzarh-sovershil-chin-osvjashenija-hrama-v-chest-rozhdestva-presvjatoj-bogorodicy-v-sele-dubrovo-molodechnenskogo-rajona

Фото: Александр Мизей

 

Божай славы Дубравы.

          Такое ўражанне склалася ад прысутнасці на ўрачыстай таямніцы — асвяшчэнні і бажэственнай літургіі, якая была здзейснена Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Паўлам у храме Ражжства Прасвятой Багародзіцы вёскі Дубрава. У адноўленай напрыканцы другога тясячагоддзя царкве, на ўскрайку вёскі, якая можа пахваліцца сваёй гістарычнасцю, сабралася шмат мясцовых жыхароў і тых, хто нарадзіўся на гэтай зямлі, а сёння жывуць у Мінску, Маладзечне, але духоўна акармляюцца на сваёй малой радзіме. Дапамагаюць у храме не толькі прыслужваць у алтары, а і ўпрыгожваць яго і, разам з тым, узрастаюць духоўна. Яднаюцца ў Бозе маладыя сем’і з бліжэйшых дачных кааператываў. Прыехаўшы крыху раней, мы былі сведкамі, з якой любоўю і густам высцілаліся дываны з жывых кветак, як на дарожцы да храма, так і ў самой царкве. І ва ўсім гэтым ціха і прыстойна, як і ва ўсіх іншых царкоўных справах, разам з вяскоўцамі прымала ўдзел сям’я з Мінску, якая прыязжае ў вёску да бацькоў. Спадарыня Марына, разам з двумя сынамі падлеткавага ўзросту і юнаком палічыла сябе назваць толькі рабой Божай. Нягледзечы на загіпсаваную нагу старэйшы сын і ў званы званіць узбіраўся па лесвіцы, і дапамагаў маці прымаць запіскі і свечкі даваць за ахвяру. Другі, яшчэ падлетак прыслужваў ў алтары.
          Цеплынёй, клопатам людзей быў напоўнены Божы дом, дыхалі сцены і паветра. Сярод многіх святых абразоў, ахвяраваныя вернікамі іконы святых, вырабленыя у тэхніцы габелена, рабілі па-хатняму ўтульным, светлым і прывабным Божы дом. Ва ўсім гэтым адчувалася рука гаспадара і клапатлівае сэрца пастыра добрага, настаяцеля храма Ражжаства Прасвятой Багародзіцы протаіерэя айца Іаана Крупко. А колькі святыняў, часцічак мошчаў угоднікаў Божыіх сабрана ў гэтым храме!
Без затрымкі, як заўсёды, у прызначаны час прыехалі шаноўныя, чаканыя госці, каб падарыць свята ўсім сабраўшымся ў гэты, незвычайна па-летняму цёплы перадпакроўскі дзень. Хор Свята-Пакроўскай царквы з Маладзечна адразу задаў тон сваім прыгожым спевам. Не ў першы раз даводзілася быць на падобных царкоўных урачыстасцях, але гэта адразу выклікала незвычана трапяткое пачуццё. Нібы анёлы спусціліся з Неба і дапамагалі служыць бацюшкам здзяйсняць свяшчэнадзейства асвячэння, як гэта было і ў першыя гады хрысціянства. Царскія вароты былі адчынены і людзі, амаль не дыхаючы, назіралі за ўсім, што адбывалася каля святога прастолу. Сцішылася паства, нават дзеці, якіх усё болей заходзіла ў храм з бацькамі і па-святочнаму апранутымі бабулямі.
         Шчыра маліліся, здзяйснялі таямніцу асвячэння ў алтары свяшчэннікі начале з Уладыкай Паўлам, Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усея Беларусі. Дапамагалі служыць урачыстую літургію: архімандрыт Антоній кіраўнік справамі Беларускага Экзархата, благачынны Маладзечанскай акругі протаіерэй Віталій Багданёнак, настаяцель храма Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай протаіерэй Віктар Перагудаў з пасёлка Івянец, клірык Свята- Пакроўскага храма іерэй Андрэй Громаў з Маладзечна. З хваляваннем назіралі вернікі за тым, як протаіерэй Віталій Багданёнак паслядоўна пачаў абыходзіць храм і высока, ажно пад столяй, крыжыкамі здзясняў мірапамазанне сценаў.
          На высокай ноце, вельмі урачыста праходзіла бажэственная літургія, гэтак-жа прыгожа і ўзнёсла спяваў хор Свята-Пакроўскай царквы горада Маладзечна, які вельмі ўхваліў Уладыка Павел у сваёй пропаведзі. Паспавядаўшыся ў такі значны святочны дзень, шмат прыхаджан мелі гонарі атрымаць святое прычысце з рук Мітрапаліта Паўла. Пастырскае слова да прыхажан было радасным, значным, адпаведна святочнай падзеі. Высока ацаніў мітрапаліт служэнне настаяцеля храма айца Іаана, асабліва ў справе адраджэння храма, аздаблення яго і самае галоўнае – стварэння царкоўнай абшчыны, якая жыве духам сатворчасці, духоўнай еднасці ў ва Хрысце Госпадзе нашым.
–Не сталіца, не горад — беларуская глыбінка, а такія выхаваныя, прыгожыя прыхаджане, намолены Божы дом. Адчуваецца рука гаспадара ва ўсім, нягледзячы на пачэсны ўзрост настаяцеля,- адзначыў у пропаведзі Уладыка Павел.
           А малітоўнасць, шчырасць і любоў да людзей, да абранага шляху — служыць Богу, робяць прыцягальным вобраз святара, падобнага на манастырскіх старцаў. І гэта – недарэмна. Так склалася ў жыцці, што вядомы святы апошніх часоў старац Іаан Крестьянкін, пасля пакаяннай споведзі маладога прыхаджаніна, блаславіў яго прарочымі словамі: “Бласлаўляецца іерэй Іаан”. Праз месяц так яно і сталася і ўсё жыццё вялікі старац апекаваў сваё духоўнае чада.
           Прагучала “Многае лета” настаяцелю асвечанага храма, прыхаджанам і гасцям, а разыходзіцца народ не жадаў. Светлыя пачуцці перапаўнялі сэрцы рупліўцаў на ніве духоўнай і тых, хто спрычыніўся да святочнай падзеі ўпершыню. Як праб’ецца зялёная трава праз сотні тон жоўтага пяску і жвіру, якім зрабілі насып вакол царквы, што пабудавана ў нізіне, так з цягам часу будзе прырастаць вернікаў, прыхаджан у храме Ражжаства Прасвятой Багародзіцы, духоўных чадаў у айца Іаана Крупко. І сцяжынка, пракладзеная да храма, не будзе зарастаць.

Кіраўнік духоўна-патрыятычнага аб’яднання “Светач” Палаца культуры г.Маладзечна Ларыса Сысун.

(183)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели