Крестный ход к церкви д.Дуброво

Размещено Авг 23, 2015 в НОВОСТИ, Фото | Комментарии (0)

Крестный ход к церкви д.Дуброво

Крестный ход к церкви  д.Дуброво, в честь празднования 1000-летия преставления святого равноапостольного князя Владимира.

Из церкви г.п. Ивенец был доставлен ковчег с частицей мощей преподобной Евфросинии Полоцкой.
Был отслужен молебен с акафистом на белорусском языке.

 

………………………………….

Настаўніцы справай і словам….

….прападобнай Еўфрасінні Полацкай, прысвячалася ўрачыстае багаслужэнне, якое было здзейснена ў царкве Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Дубрава (напрыканцы жніўня) напярэдадні Свята беларускага пісьменства.
Праходзіло яно пад знакам святкавання 1000-годдзя праслаўлення роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, хрысціцеля Кіеўскай Русі.

Праўнучка князя Уладзіміра “духоўная маці наша і хадайніца, Ёўфрасіння багамудрая, як птушка адляцела з горада Кіева”, і, як горліца знайшла гняздо сваё ў абіцелі старажытнага ўдзелу свайго” і ўжо амаль тысячагоддзе “збірае птушанятаў сваіх пад крылы свае”. Еўфрасіння Полацкая з’яўляецца ўзорам самаадданага служэння свайму народу і імя прападобнай блізкае сэрцу не толькі беларусаў, але і ўсяго хрысціянскага свету. І асабліва наблізілася яна да ўсіх, хто прыйшоў у спякотны жнівеньскі дзень у Дубраўскую царкву памаліцца, і хто далучыўся да вернікаў пад час крыжовага шляху, як сябры маладзёжнага аб’яднання Маладзечанскай епархіі разам з прыхаджанамі Храма Ражжаства Хрыстова з Маладзечна. Асвечана багаслужэнне было святыняй, якую дубраўцы сустракалі на мяжы Валожынскага і Маладзечанскага раёна напрыканцы вёскі. Настаяцель храма Еўфрасінні Полацкай з г.п. Івянец протаіерэй Віктар Перагудаў , які да таго вельмі шчыра выконвае паслушанне памочніка па сацыяльнаму служэнню епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла, у суправаджэнні настаўнікаў і наведвальнікаў нядзельнай школы прывезлі каўчэг з часціцай мошчаў Прападобнай Святой Еўфрасінні. І зліліся два ручаі ў адзін людскі паток, з песнапеннямі рухаючыся да царквы, што размясцілася напачатку вёскі. Па-святочнаму апранутыя дубраўцы, дачнікі, асабліва моладь і дзеці , уліваліся ў гэтую асветленую дабрадайнай падзеяй раку.

Урачыста, выразна, і так , што кожнае слоўца на беларускай мове клалася на сэрца прысутных, чытаўся акафіст Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Словы ўхвалення “радуйся, светач старажытнай Русі, якая зацяпліла свячу ад беларускай зямлі” і іншымі воклічамі аб дзеяннях святой , услед за цудоўным спевам маладзёжнага хора, падхоплівалі вернікі . Гэтак жа шчыра адслужылі бацюшкі малебен аб здароўі на прыгожай, зразумелай кожнаму роднай мове.

З пропаведдзю да прыхаджан і гасцей звярнуўся айцец Віктар. Вельмі ўзнёслая, прачулая была пропаведзь, прысвечаная значна й падзеі. Кожны змог прыкладваючыся да святыні, прасіць дапамогі ў справах асабістых, міру і спакою на нашай беларускай зямлі. Выказаў айцец Віктар радасць, што шмат моладзі сёння у храме, якая не проста далучаецца да духоўнага жыцця, але сваім прыкладам іншых кліча да веры, у паходню да добрых спраў міласэрнасці і любові. Узгадаў бацюшка і сумнае , што яшчэ пяць год таму, пасля доўгіх гадоў выкарыстання пад калгасны склад і закрыцця, памяшканне царквы мела вельмі ўбогі выгляд. Нават падлога правалілася, калі шмат людзей прыйшло прыкласціся да святыні, якая сёння зноў з намі, тут у храме. І балюча было немаладому ўжо тады, паважанаму настаяцелю айцу Іаану і сорамна, як і прыхаджанам і прысутным гасцям. Але вельмі хутка знайшліся людзі, якія і дошкі на падлогу прывезлі, і кірпіч ахвяравалі, каб абкласці царкву, здолелі і вокны замяніць.
Сёння цёпла і ўтульна ў храме вёскі Дубрава. Шмат ікон, часцінак мошчаў святых, да якіх прязджаюць прыкласціся людзі і здалёку. А яшчэ людьмі добрымі багаты храм, якія дапамагаюць бацюшку ў служэнні, у далучэнні іншых да веры. І шмат каму з мінчукоў-дачнікаў стала роднай гэта царква. А яшчэ больш вяртаюцца да сваіх духоўных каранёў, прыязджаюць на малую радзіму і аддаюць належнае роднаму краю землякі- дубраўцы і жыхары бліжэйшых вёсак, якія сёння жывуць у сталіцы і іншых гарадах. За гэта ўсё і дзякаваў старэйшы у Маладзечанскім благачыніі, бадзёры па духу і розуму, шчыры патрыёт зямлі беларускай настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Іаан Крупко. І хочацца дадаць, што нязгасная свечка, запаленая заступніцай нашай Святой Еўфрасінняй не павінна згаснуць ніколі, калі мы будзем па прыкладу першаасветніцы падвізацца на розныя подзвіі. І найперш старацца выконваць волю Божую, разумеючы, што недастаткова на паслушанні рабіць тое, што не хочацца або не падабаецца – трэба рабіць усё з любоўю.

………………….

Кіраўнік духоўнік патрыятычнага аб’яднання “Светач”
Ларыса Сысун

(106)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели