Справа Гарадзілаўскага святара

Размещено Апр 15, 2016 в История края, НОВОСТИ | Комментарии (0)

Справа Гарадзілаўскага святара

В историко-публицистическом журнале «Беларуская мінуўшчына” за 1996 год №1 была опубликована представленная ниже статья, написанная Ивановой Н.В., в то время – заведующим отделом использования и публикации документов филиала госархива Минской области в г.Молодечно (текст документов выделен курсивом):

Маевский

Справа Гарадзілаўскага святара.

Мінула больш паловы стагоддзя з дня Перамогі над фашысцкай Германіі. Ужо выраслі праўнукі салдат, што 9 Мая 1945 года распісаліся на рэйхстагу. Усе пасляваенныя гады мы жылі пад дэвізам “ Ніхто не забыты, нішто не забыта”. І што ж? Гісторыкі да гэтага часу спрачаюцца наконт колькасці ахвяраў той вайны. Краязнаўцы да гэтага часу адшукваюць прозвішчы загінуўшых, чыіх безыменных магіл гэтак многа на нашай зямлі. А ў гарадах і вёсках непрыкметна адыходзяць з жыцця сваякі салдат, так і не даведаўшыся, дзе склаў галаву родны чалавек. Ушанаваць памяць людзей, якія аддалі жыццё за Радзіму – не проста высакародная справа, але і абавязак кожнага чалавека. А што можна сказаць пра тых, што не толькі выконвалі свой чалавечы і грамадзянскі абавязак самі, але, надзеленыя ўладай, усяляк перашкаджалі рабіць гэта іншым? У нашым архіве захоўваюцца дакументы ( яны раней былі засакрэчанымі), якія распавядаюць пра барацьбу, што вялі чыноўнікі ўсіх рангаў супраць святара Гарадзілаўскай царквы Маладзечанскага раёна Аляксея Іпалітавіча Маеўскага, каб перашкодзіць яму паставіць помнік грамадзянам Гарадзілаўскага прыходу, якія загінулі на вайне. А пачыналася гэта непрывабная гісторыя так. У тлумачальнай запісцы ўпаўнаважанага Савета па справах Рускай праваслаўнай царквы пры Савеце Міністраў СССР па Маладзечанскай вобласці Дз.Кадоўбы ад 10 лютага 1950 года, які даваў справаздачу свайму начальніку, упаўнаважаннаму таго ж Савета па БССР Г. Сямёнаву, чытаем: “ 27 чэрвеня 1949 года да мяне зайшоў святар (благачынны) Гарадзілаўская царквы Маеўскі А.І. з просьбай аказаць яму садзеянне ў набыцці цэменту і вапны для пабудовы помніка на могілках у в. Гарадзілава ў памяць загінуўшых воінаў Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг., прычым Маеўскі паведаміў мне, што ён ужо заказаў 3 мемарыяльныя дошкі ў г. Мінску ў майстэрні школы глуханямых з надпісам імёнаў і прозвішчаў загінуўшых. Паколькі для мяне было гэта пытанне не яснае, я яму дазволу на будаўніцтва помніка не даў і ў той жа дзень сказаў сакратару аблвыканкама тав.Дзядзічкіну, каб ён пазваніў старшыні Маладзечанскага райвыканкама тав. Шаўчэнку аб тым, каб не даваў Маеўскаму будматэрыялу на будаўніцтва помніка і, акрамя таго, я сам асабіста размаўляў з тав. Шаўчэнкам аб тым, каб не даваў святару Маеўскаму дазволу на будаўніцтва помніка. Адначасова ў сваёй справаздачы за ІІ квартал праз 3 дні я прасіў Савет і ўпаўнаважанага па БССР даць мне параду, як з гэтай справай быць. На гэтае пытанне я атрымаў ад Савета тлумачэнне 13 ліпеня 1949 года № 584 – с ад 7 ліпеня 1949 года, у якім Савет растлумачыў мне, што не варта не толькі аказваць садзеянне ў набыцці цэменту для пабудовы помніка, але і дазваляць само будаўніцтва. Пасля гэтага я таксама прасіў старшыню райвыканкама тав. Шаўчэнку не даваць дазволу на будаўніцтва помніка, які і адказаў мне, што з яго боку ніякага дазволу не было святару Маеўскаму, а таксама і ў набыцці матэрыялаў не аказаў садзеяння. Па ўзгадненню з Саветам і аблвыканкамам з 15 ліпеня 1949 г., я атрымаў чарговы адпачынак і адбыў з межаў вобласці ў Гомельскую вобласць. Калі я вярнуўся з адпачынку, дык помнік святаром Маеўскім на могілках в. Гарадзілава за 25 метраў ад царквы быў узведзены і 7 жніўня 1949 года быў асвячоны, пра што я паведаміў у сваёй справаздачы за ІІІ квартал 1949 года ў Савет і ўпаўнаважаннаму па БССР аб тым, што помнік узведзены без дазволу. Пазней высветлілася, што будаўніцтва помніка было санкцыянавана архіепіскапам”. З гэтай тлумачальнай запіскі робіцца зразумела, як моцна правінаваціўся Кадоўба, бо вышэйстаячым Саветам яму яшчэ ў ліпені 1949 года было дадзена сакрэтнае указанне “не дазваляць святару Гарадзілаўскай царквы Маеўскаму будаваць помнік на магіле загінуўшых воінаў у Вялікай Айчыннай вайне”. “ Не зразумела, чаму вы(Кадоўба–аўт.) не выканалі гэтага ўказання і дапусцілі пабудову такога помніка. Акрамя гэтага, Вы дапусцілі набажэнства на брацкай магіле, што таксама не дазваляецца”, — абураўся ўпаўнаважанны Сямёнаў. Кадоўба апраўдавался :” Аб тым, што я праявіў недысцыплінаванасць, не выканаў асабіста свайго запыту на ліст Савета ад 07.07.49г. за №584 -с аб пабудове помніка на могілках каля царквы ў в. Гарадзілава святаром Маеўскім, гэта зусім няправільнае абвінавачванне да мяне, але гэта было зроблена з дазволу архіепіскапа да таго, як я даведаўся, ён яго так і закончыў, не атрымаўшы дазволу на будаўніцтва, а таксама не атрымаў і матэрыялу. Пра гэта я даводзіў да ведама кіраўніцтву вобласці і раёна, але гэтаму пытанню не надалі асаблівага значэння. Дошкі з надпісамі, якія прывёз святар Маеўскі з гор.Мінска і прымацаваў да так званага помніка, пра які ішла размова 2 гады таму назад, што дошкі недзе ў гор. Мінску заказаны і, калі памяць мне за здраджвае, пра гэта ведаў Савет і ўпаўнаважанны па БССР. На заказаныя дошкі не звярнулі ўвагі, дзе Маеўскі іх будзе вешаць, ці ў сярэдзіне царквы, ці звонку. Маеўскі выкарастаў для сваёй мэты, узяў звесткі і спісы ў Маладзечанскім райваенкамаце грамадзян Гарадзілаўскага прыхода, забітых і без звестак прапаўшых у час Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг; напісаў на дошках іх прозвішчы, імёны і імёны па бацьку. Вось такая атрымалася гісторыя названага помніка. Так што ў гэтым ставіць мне недысцыплінаванасць будзе няправільна”. Натуральна, што вырашыўшы ліквідаваць помнік, улады дамагліся свайго. Ужо вясной 1950 года паступіла пісьмовае данясенне ад святара Маеўскага аб тым, што “пабудаваны ім ў 1949 годзе помнік у гонар загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну, ліквідаваны, зняты ўсе мемарыяльныя дошкі з надпісамі імёнаў загінуўшых”. Але гэтага ўладам было мала. Кадоўбу было дадзена ўказанне тэрмінова праверыць і паведаміць Савету па справах Рускай праваслаўнай царквы пры Савеце Міністраў СССР : “а). ці ліквідаваны помнік цалкам, ці толькі зняты мемарыяльныя дошкі з надпісамі імёнаў загінуўшых, а сам помнік застаўся некранутым, і б). па ўласнай ініцыятыве, ці па ўказанні Маеўскі ліквідаваў гэты помнік, чым гэта было выклікана і як на гэта рэагавала мясцовае насельніцтва”. Чаго ж так напалохаўся ўрад? Напэўна, таго, што ў рэшце рэшт адбылося. Як дакладваў у 1953 годзе ў сваёй сакрэтнай справаздачы упаўнаважаны Савета па справах Рускай праваслаўнай царквы па Маладзечанскай вобласці старшыням Саветаў па СССР і БССР, а таксама сакратарам ЦК КПБ, старшыні Маладзечанскага аблвыканкама, “…гэта ініцыятыва (пабудова помніка – аўт.) настаяцеля стварыла апошняму сярод духавенства вобласці, вернікаў і ў канцылярыі архіепіскапа Піцірыма вялікую славу і аўтарытэт. Пагэтаму там, дзе Маеўскі прысутнічае на фэсце, там масавае наведванне прыхаджан”. Упаўнаважанны дадаваў, што гэта не адзіная заслуга настаяцеля: “… з асабістых назіранняў за паводзінамі духавенства, я пераканаўся, што Маеўскі здольны ўнушаць вернікам рэлігійную прапаганду і наталяць іх духоўную смагу”. Гісторыя гэта закончылася тым, што настаяцель Гарадзілаўскага прыхода знайшоў месца свайму помніку проста ў двары Гарадзілаўскай царквы. І тут ўжо ўлады перашкодзіць не маглі. Яны маглі толькі канстатаваць: “Двор царквы ў в. Гарадзілава Маладзечанскага раёна цудоўна ўходжаны, уздоўж царкоўнай агароджы добрыя лаўкі, пасаджана многа кветак. На відным месцы ўзведзена шырокая мураваная сцяна шырынёй каля 4 метраў з кражам наверсе, афарбавана ў блакітны колер, на якой карычневай фарбай намалявана мемарыяльная дошка са спісам савецкіх воінаў і партызан – жыхароў царкоўнага прыхода, загінуўшых у баях з фашысцкімі акупантамі. Пад спісам надпісы, якія заклікаюць помніць пра загінуўшых і ў малітвах памінаць іх.Спісы і надпісы прыгожа аформлегны і прывабліваюць увагу моладзі, таксама як і прыгожа аздобленыя іншыя помнікі на могілках памерлых і пахаваных каля царквы”. Толькі ў 1968 годзе ў в. Гарадзілава Маладзечанскага раёна з’явіўся афіцыйны помнік 70 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Даведка аб А.І.Маеўскім: 1893 г. нараджэння. Нарадзіўся ў в. Спягла Вілейскага раёна, рускі, жанаты. У 1914 годзе скончыў Віленскую духоўную семінарыю і з чэрвеня 1914 -га па снежань 1918 года служыў псаломшчыкам у Валожыне ў Канстанціна – Еленаўскай царкве. Са снежня 1918 – га па жнівень 1944-га года служыў настаяцелем Іосіфаўскай царквы ў в.Гарадзілава Маладзечагнскага раёна і быў настаяцелем Гарадзілаўскага прыхода. З 25 жніўня 1944 г. указам Піцірыма прызначаны настаяцелем Гарадзілаўскага прыхода, з гэтага жа часу прызначаны і благачынным па Маладзечанскім раёне, а указам ад 16.07.1952 года – абласным благачынным, або сакратаром ад Піцірыма.

11

 

Объянение (объяснительная записка) Уполномоченного по делам русской православной церкви при Совете Министров СССР по Молодечненской области Д.Кадовбы по вопросу постройки памятника на кладбище в д.Городилово Молодечненского района, февраль 1950 г., Ф.896.Оп.2.Д.12.Л.8.

 

http://archmol.by

 

Алексей Маевский

(224)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Перейти к верхней панели